Адзін з самых яскравых гуртоў беларускай сцэны зайграе сольны канцэрт найлепшых песень у варшаўскім клубе Progresja.
NAVIBAND - гэта музычная сумесь індзі, электронікі і аўтэнтычных беларускіх матываў. Светлыя, пазнавальныя галасы і папулярныя мелодыі пераплятаюцца з фальклорнымі матывамі - ад эмацыйных вакальных амбіентаў да меладычных поп-кампазіцый.
Для сем’яў з дзецьмі падрыхтавана спецыяльная прастора - падчас мерапрыемства будзе працаваць дзіцячая зона, а дзецям да 10 гадоў уваход вольны.
Спецыяльны госць Шура БИ2